Вы тут

Творчасць мастакоў з Беларусі і Латвіі аб'яднала выстава ў Віцебску


Творчасць мастакоў з Беларусі і Латвіі аб'яднала выстава "Вікторыя Пельшэ, Дзмітрый Лаўрэнцьеў, Леанід Мядзведскі, Уладзімір Макаркоў "Чатыры берагі адной ракі" ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў музеі Марка Шагала.


Праект прысвечаны Дням Латвіі ў Віцебску. Яго прэзентацыя намечана на 29 лістапада ў Арт-цэнтры Марка Шагала. Супрацоўніцтва мастакоў з Латвіі Вікторыі Пельшэ і Дзмітрыя Лаўрэнцьева з беларускімі калегамі Леанідам Мядзведскім і Уладзімірам Макарковым прадаўжаецца значны час, увасабляючыся ў творчых праектах у абедзвюх краінах. Вікторыя Пельшэ, якую па праву лічаць класікам латвійскай скульптуры, аб'ядноўвае ў сваіх творах чуласць форм, рамантызм, неакласічную строгасць пластыкі і прасторавыя пабудовы. Жывапіс Дзмітрыя Лаўрэнцьева адначасова лаканічны і гіпербалізаваны. Максімальнае спрашчэнне форм - вынік унутранай перапрацоўкі чыстых эмоцый, інтуітыўнага разліку і прадуманага каляровага рашэння. Для работ Уладзіміра Макаркова не існуе традыцыйнага падзелу на віды мастацтва. Мастак робіць акцэнт на лагічных сувязях паміж вобразамі з дапамогай завязак, шнуркоў, вялікіх шыўкоў рознага колеру - элементаў, якія злучаюць малюнкі, выкананыя ў камбінаваных тэхніках. Леанід Мядзведскі перадае праз жывапіс стан і дынаміку прыроды і ўнутранага свету чалавека. Серыі яго гуашы - пейзажы і партрэты, у якіх аўтар звяртаецца да сутнасці натуры.

"Мастацкія сусветы такіх розных аўтараў падобны на чатыры галасы творчага шматгалосся, якое гучыць над ракой Дзвіной - Даўгавай, якая аб'ядноўвае нашы краіны. Чатыры берагі - адзіная прастора мастацтва", - адзначылі ў музеі.

Выстава арганізавана пры падтрымцы консульства Латвіі ў Віцебску і будзе адкрыта для наведвання з 24 лістапада па 15 снежня.

Прэв'ю: thejizn.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.