Дырэктар Парку высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі і губернатар Брэсцкай вобласці Анатоль Ліс адкрылі сёння новы STEM-цэнтр у сярэдняй школе нумар 1 горада Драгічына, паведамляе Мінінфарм.
Гэта камп'ютарны клас, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі, дзе школьнікі будуць займацца праграмаваннем, робататэхнікай, 3D-мадэляваннем і інжынернай творчасцю.
Як адзначыў дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі, Парк высокіх тэхналогій рэалізуе сёння дзясяткі праектаў па падтрымцы таленавітай моладзі ў рэгіёнах Беларусі.
Толькі ў Брэсцкай вобласці гэта ўжо сёмы STEM-цэнтр, абсталяваны пры фінансавай падтрымцы беларускіх ІТ-кампаній.
Фота БЕЛТА
Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.
Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.
Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.