Вы тут

Мінчанка абакрала таварыша, які напярэдадні прадаў кватэру


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі гараджанку, якая скрала грашовыя сродкі, што належалі яе таварышу.


Фота: thinklink.com

У аператыўна-дзяжурную службу райаддзела міліцыі паступіла паведамленне ад жыхара сталіцы, які паведаміў: з яго кашалька знікла буйная сума грошай. Таксама мінчанін патлумачыў, што напярэдадні да яго прыходзілі таварышы, з якімі ён святкаваў здзейсненую ім здзелку па продажу кватэры.

Аператыўнікі ўстанавілі, што да крадзяжу грошай апынулася датычная яго 46-гадовая знаёмая, якая ў дзень знікнення грошай гасцявалі ў мінчаніна. Жанчына, скарыстаўшыся тым, што кашалёк таварыша нейкі час застаўся без нагляду, выняла з яго частку сродкаў і прысвоіла іх сабе. Агульная сума шкоды склала 3000 рублёў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Выкрадзеныя грошы ў мінчанкі былі канфіскаваныя ў поўным памеры. Вядома, што раней жанчына да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. Зараз жанчыне за яе ўчынак можа пагражаць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».