Вы тут

Нацбанк вызначыў сістэмна значныя банкі на 2020 год


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў пералік сістэмна значных банкаў на 2020 год, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.


Да групы сістэмнай значнасці I аднесены ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "БПБ-Ашчадбанк", "Пріорбанк" ААТ, ААТ "Банк БелВЭБ", ААТ "Белінвестбанк".

Да групы сістэмнай значнасці II аднесены ЗАТ "Альфа-Банк", ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь), ЗАТ "МТБанк", ААТ "Банк Дабрабыт", ААТ "Парытэтбанк".

"Гэтыя банкі аднесены да ліку сістэмна значных на падставе агрэгіраванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемасувязь з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі", - растлумачылі ў Нацбанку.

Гэтыя паказчыкі разлічаны ў адаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку вызначэння сістэмна значных банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, зацверджанай пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 18 мая 2017 года нумар 180.

"На працягу 2020 года банкам, аднесеным да ліку сістэмна значных, неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буферу сістэмнай значнасці. Акрамя таго, у названых банках саветам дырэктараў (наглядальным саветам) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфарміраваны камітэт па ўзнагародах, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам", - дадалі ў Нацбанку.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.