Вы тут

Сёння ў Мінску пройдзе "Дзікая лекцыя". Як на яе патрапіць і пра што там раскажуць


На "Дзікай лекцыі" 14 лістапада раскажуць пра патаемныя таямніцы леса і дзейнасць па яго ахове, паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны", піша агенцтва "Мінск-Навіны".


Лектар - нацыянальны прадстаўнік і каардынатар праектаў FSC у Беларусі Леў Федаровіч. FSC - Лясны апякунскі савет (Forest Stewardship Council), які распрацаваў незалежную сістэму міжнароднай сертыфікацыі лясоў, каб карыстанне імі паўсюдна было экалагічна адказным, сацыяльна арыентаваным і эканамічна ўстойлівым.

Эксперт раскажа пра лясы без "чырвонакніжнікаў", лясныя сертыфікаты FSC, іх карысць для дзікай прыроды і людзей. Слухачы таксама даведаюцца, дзе можна секчы дрэвы, а дзе проціпаказана, як распазнаць мэблю і ўпакоўку з экалагічных матэрыялаў, і многае іншае.

Пачатак лекцыі - а 18.30.

Прыходзіць можна па адрасе: вул. Сурганава, 15 (станцыя метро "Акадэмія навук"), Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі. Уваход вольны па бясплатных квітках.

Прэв'ю: mir24.tv

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».