Вы тут

З 16 лістапада ў работу сталічнага пасажырскага транспарту ўносяцца змяненні


Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства “Мінсктранс”.


Прычына - у сувязі з правядзеннем работ па дэмантажу механізаванага тунэлепраходчага комплексу пры будаўніцтве трэцяй лініі метрапалітэна і закрыццём вуліцы Жукоўскага на ўчастку ад вуліцы Магілёўскай да вуліцы Варанянскага. Тэрміны – з 16 лістапада і да заканчэння работ (арыенціровачна па 26 снежня). Плануюцца наступныя змяненні ў работу пасажырскага транспарту:

  • рух аўтобусаў маршруту № 24 на ўчастку ад вуліцы Мяснікова да прыпыначнага пункта “Варанянскага” арганізуецца па вуліцах Маскоўскай, Чкалава, Варанянскага ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку;
  • рух аўтобусаў маршруту № 65 на ўчастку ад вуліцы Талстога да вуліцы Аэрадромнай арганізуецца па вуліцах Магілёўскай, Валадзько ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку (уключаючы прыпыначны пункт “Варанянскага” ў накірунку КП “Гарадскі Вал” па вуліцы Валадзько на прыпыначнай пляцоўцы за скрыжаваннем з вуліцай Варанянскага);
  • рух аўтобусаў маршруту № 4Д на ўчастку ад вуліцы Валадзько арганізуецца па вуліцах Варанянскага, Чкалава, Маскоўскай, Талстога ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку.

“Мінсктранс” просіць улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: yandex.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».