Вы тут

У 700 пенсіянераў пачынаецца новы навучальны год


Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту адкрывае новы сезон. Сёлета на курсы гэтай нефармальнай навучальнай установы залічана 700 слухачоў, якія будуць навучацца па 26 кірунках. Сярод іх з'явіліся такія новыя, як каліграфія, пакаёвае садоўніцтва, узроставы макіяж, экскурсазнаўства, школа прававой адукаванасці.


Самай вялікай папулярнасцю ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту традыцыйна карыстаецца англійская мова — на гэты кірунак сёлета залічаны 176 чалавек, і гэта яшчэ далёка не ўсе ахвотныя.

Таксама абсалютна любы мінчанін, старэйшы за 60 гадоў, можа наведваць заняткі ў «Школе экалогіі» і «Школе прававой адукаванасці». Сустрэчы са спецыялістамі праходзяць раз у месяц на базе сталічнай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Нагадаем, што ўсе заняткі ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту бясплатныя.

Праект «Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту» рэалізуе грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» пры падтрымцы генеральнага партнёра — кампаніі JTІ.

Акрамя навучальных курсаў праект «Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту» прапануе сваім слухачам удзел у Цэнтры грамадскай актыўнасці. Спіс валанцёрскіх праектаў немаленькі: «Буккросінг», «Бабуля на гадзіну», «Рэпетытар», «Офісны садоўнік», «Кола дабра», «Падорым дзецям радасць»... Акрамя таго, ва ўніверсітэце вітаецца ініцыятыва: любы слухач можа прапанаваць уласны валанцёрскі праект.

Добрая навіна: сёлета філіял «Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту» адкрыўся ў Магілёве. Заняткі будуць праходзіць на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна гэтага абласнога горада. Гараджане, старэйшыя за 60 гадоў, ужо цяпер могуць запісацца на англійскую мову, пілатэс або наведваць літаратурную гасцёўню.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.