Вы тут

Румас: Падпішам дарожныя карты толькі ў тым выпадку, калі інтарэсы Беларусі будуць улічаныя


Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Адна з самых складаных для ўзгаднення дарожных карт — па Падатковым кодэксе, бо ўніфікаваць гэту сферу заканадаўства за кароткі час тэхнічна цяжка. Сяргей Румас звярнуў увагу, што не стаіць пытанне пра пераход на беларускі ці расійскі звод законаў. Неабходна ўзяць лепшыя практыкі ў кожнай краіне і ўніфікаваць падыходы.


Падатковая нагрузка ў Расіі ніжэйшая, і для айчынных суб'ектаў гаспадарання паніжаныя стаўкі былі б выгадай. Але ўзнікае пытанне кампенсацыі для бюджэту выпадаючых прыбыткаў.

«Дыскусія з Расійскай Федэрацыяй ідзе якраз пра гэта — як Беларусь будзе кампенсаваць выпадаючыя прыбыткі, каб яны не аказалі негатыўнага ўплыву на эканоміку», — перадае БелТА словы кіраўніка ўрада. Пры гэтым ён лічыць, што па падатковай карце невырашальных пытанняў няма.

Няўзгодненыя яшчэ дарожныя карты па нафце, газе і энергетыцы. Па словах Сяргея Румаса, з 31 дарожнай карты амаль палова гатова да падпісання ў пакеце. Неўрэгуляваныя пытанні будуць вырашацца 19 лістапада пасля саюзнага Саўміна.

«Мы дамовіліся з расійскім прэм'ерам прайсціся па ўсіх картах і паспрабаваць максімальна зняць рознагалоссі, якія ёсць. Таму што прэзідэнтам мы не можам вынесці той блок рознагалоссяў, які ёсць сёння, — адзначыў Сяргей Румас. — Але гэта ўсё не невырашальныя пытанні. Яны паўставалі ў гісторыі нашых узаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй і раней. Думаю, што мы знойдзем рашэнні».

Прэм'ер-міністр, адказваючы на пытанне, паведаміў: калі ўрады не здолеюць дамовіцца па нафце і газе, пытанне будуць вырашаць прэзідэнты.

Урады Беларусі і Расіі плануюць прадставіць кіраўнікам краін праекты дарожных картаў да 1 снежня.

Прэв'ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Пракласці шлях нялёгка

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?