Вы тут

Начныя стасункі ў сацыяльнай сетцы пазбавілі пенсіянерку з Дуброўна зберажэнняў


60-гадовая жыхарка райцэнтра змагалася з бяссонніцай пры дапамозе сацыяльнай сеткі. Каля трох гадзін ночы ёй прыйшло паведамленне ад сяброўкі, у якім тая пісала пра кароткатэрміновую суперакцыю банка.


Каб стаць удзельнікам унікальнай прапановы, жанчына павінна была даслаць фота сваёй карткі. Даведаўшыся, што тая не можа скінуць здымак, атрымала прапанову адправіць дадзеныя карткі і код.

Пасля гэтага з рахунку маментальна пачаліся спісанні. За кароткі тэрмін было праведзена 28 аперацый, у выніку якіх баланс быў абнулены, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама. Жанчына пазбавілася 1082 рублёў. Раніцай ашуканая пенсіянерка звярнулася ў міліцыю. Тады ж высветлілася, што знаёмая, якая нібыта вяла перапіску ў момант здзяйснення злачынства, спакойна спала. Характэрна, што зламыснікі не ўзломвалі старонку, з якой вялі дыялог, а зрабілі яе дакладную копію.

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: postupi.online

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.