Вы тут

Гаспадыні на заметку: карысныя дробязі


  • Іржа з пліты знікне, калі працерці яе паверхню гарачым алеем.
  • Каб надзерці зубок часнаку і не падрапаць рукі, можна накласці на тарку лісток цэлафану і дзерці часнок праз яго. Гэты спосаб мае яшчэ адну добрую якасць: увесь здробнены часнок застаецца на плёнцы, не забіваючы тарку.
  • Тарка зноў стане вострай, калі працерці яе наждачнай паперай.
  • Калі вы выпадкова разрэзалі цыратовы абрус, то пакрыйце месца парэзу з абодвух бакоў бясколерным лакам для пазногцяў. Разрэзу не будзе відаць.
  • Калі нажы ў мясарубкі затупіліся, насушыце сухароў і пракруціце іх праз мясарубку. У выніку атрымаеце паніровачныя сухары для катлет, і нажы завострацца.
  • Тарку, на якой вы збіраецеся надзерці сыр, вышмаруйце алеем. Ад гэтага сыр не будзе склейвацца, а тарку лягчэй вымыць.
Прэв'ю: satu.kz

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».