Вы тут

Хатняя энцыклапедыя. Гатуем цыбульную салату, яблычны заліўны пірог, імбірны джэм


Цыбульная салата

Выдатна падыходзіць да страў з мяса і курыцы.

Спатрэбіцца: яблыкі салодкія — 2 шт., цыбуля рэпчатая — 1 шт. (сярэдняя), агуркі салёныя або марынаваныя — 2 шт., яйкі вараныя — 2 шт. Для запраўкі салаты: маянэз — 3 ст. л, смятана — 1 ст. л., гарчыца — 1 ч. л., лімонны сок — 1 ч. л., соль, перац.

Цыбуліну ачысціць і дробна нарэзаць. Агурочкі таксама дробна нарэзаць і дадаць у міску да цыбулі. Яблыкі ачысціць ад лупіны, разрэзаць, выдаліць сярэдзінку з семачкамі і нарэзаць дробнымі кубікамі. Яйка ачысціць і таксама нарэзаць кубікамі. Выкласці ў салатніцу і ўсё змяшаць. Прыгатаваць соус-запраўку: змяшаць маянэз, смятану, гарчыцу (не самую вострую), сок лімона і перац. Заправіць салату і добра змяшаць.

Яблычны заліўны пірог

Спатрэбіцца: мука — 2 шклянкі, яблыкі — 1 кг, масла — 150 г, смятана — 1 шклянка, сода — 0,5 ч. л, воцат — 1 ч. л, цукар — 1 шклянка, яйкі — 1 шт.

Прасеяць муку і змяшаць з мяккім маслам. Уліць 100 мл халоднай вады і добра размяшаць. Дадаць у цеста соду, гашаную воцатам, вымесіць мяккае цеста, якое не прыліпае да рук.

Яблыкі ачысціць ад лупіны і зярнят і нарэзаць тонкімі скрылікамі.

Раскачаць цеста і вылажыць у форму для выпякання, затым пакласці нарэзаныя яблыкі.

Для крэму змяшаць шклянку смятаны, шклянку цукру, яйка і 2 ст. л. мукі, узбіць міксерам. Атрымаецца вадкі крэм.

Крэм выліць на цеста з яблыкамі і выпякаць пірог пры тэмпературы 200 градусаў 45-50 хвілін.

Астудзіць і пасыпаць цукровай пудрай.

Імбірны джэм

Спатрэбіцца: імбір (корань) — 40 г, вада — 250 мл, цукар — 125 г, шафран (на кончыку нажа), арэх мускатны (на кончыку нажа).

Імбір ачысціць, перамалоць у блэндары ў пюрэ ці надзерці на тарцы, пакласці ў каструлю, дадаць ваду, цукар.

Варыць 15 хвілін на сярэднім агні, не накрываючы вечкам. У канцы дадаць шафран і мускатны арэх, але калі чагосьці няма, то можна і не дадаваць.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.