Вы тут

З 18 па 24 лістапада ў Мінску пройдзе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва


Міжнародная выстава-канферэнцыя Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Мінску з 18 па 24 лістапада 2019 года. Мерапрыемства акрэдытавана міжнароднай арганізацыяй Global Entrepreneurship Network (GEN) і праходзіць адначасова ў больш чым 170 краінах свету, паведамляе партал pravo.by.


 

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Беларусі ўжо ў дзявяты раз і стане самым маштабным ў краіне мерапрыемствам для прадстаўнікоў усіх відаў бізнесу. Удзел прымаюць карпарацыі, банкі, ІТ-кампаніі, стартапы, грамадскія арганізацыі Беларусі, а таксама замежныя ўдзельнікі і госці. На цырымоніі адкрыцця выступіць Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас.

У 2018 годзе мерапрыемства сабрала больш за 5 тысяч наведвальнікаў, больш за 100 кампаній і праходзіла пры падтрымцы Савета Міністраў і Міністэрства эканомікі.

Больш падрабязна аб праграме і ўмовах удзелу па спасылцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».