Вы тут

Лячэнне па-кітайску


Як вынікае з нядаўна выдадзенай дырэктывы ЦК КПК і Дзяржсавета КНР, да 2022 года ўсе грамадзяне  КНР змогуць карыстацца паслугамі традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ) у сваіх мікрараёнах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


 Як паведамілі ў Кітайскай асацыяцыі традыцыйнай кітайскай медыцыны, па стане на канец 2018 года 98,5 працэнтаў цэнтраў медабслугоўвання ў мікрараёнах і 97 працэнтаў пасялковых бальніц у краіне пачалі прадастаўляць паслугі ТКМ, а таксама было заснавана звыш 60 тысяч устаноў кітайскай медыцыны з больш за 1,2 млн ложка-месцаў.

Як адзначаецца ў дырэктыве, паслугі ТКМ павінны быць даступныя ў Інтэрнэце, трэба стварыць базу дадзеных медыцынскіх запісаў і рэцэптаў і распрацаваць анлайн-бальніцы ТКМ, звязаныя з фізічнымі медыцынскімі ўстановамі. Будзе палепшана падрыхтоўка сельскіх урачоў традыцыйнай кітайскай медыцыны, адзначаецца ў дакуменце.

Прэв'ю: izkitaja.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.