Вы тут

Паўмільёна замежных студэнтаў


 Кітай стаў лідарам у Азіі па колькасці замежных студэнтаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У 2018 годзе на навучанне ў Паднябесную прыехалі 492,2 тыс студэнтаў з 196 краін і раёнаў, у тым ліку 260,6 тыс студэнтаў з краін уздоўж «Пояса і шляху». Пра гэта паведамілі ў міністэрстве адукацыі КНР. У апошнія гады ўсё больш замежнікаў імкнуцца атрымаць акадэмічную адукацыю. У 2018 годзе на навучанне ў Кітай прыехалі 258,1 тыс студэнтаў-дыпломнікаў, колькасць аспірантаў дасягнула 85 тыс чалавек. 

Адначасова аптымізуецца структура навуковай спецыялізацыі замежных студэнтаў: больш чым на 20 працэнтаў вырасла колькасць тых, хто вывучае  тэхналагічныя, кіраўніцкія, натуральныя, мастацкія і аграрныя дысцыпліны.  Кітайская прыродазнаўчая адукацыя становіцца ўсё больш прывабнай.

 У 2018 годзе ў краіне навучалася 63 тыс стыпендыятаў урада КНР з 182 краін.  Прывабнасць дадзеных стыпендый для высокакваліфікаваных спецыялістаў бесперапынна расце, дзякуючы чаму павышаецца ўзровень і якасць замежных кадраў, якія навучаюцца ў Кітаі.

Прэв'ю:ru.siluxgc.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.