Вы тут

У Кітаі пабудуюць «віртуальны пасёлак»


 У горадзе Наньчан, адміністрацыйным цэнтры правінцыі  Цзянсу (Усходні Кітай), пачалося будаўніцтва «пасёлка віртуальнай рэальнасці (VR )», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У будаўніцтва «VR-пасёлка», ці «пасёлка тэхналогій і інавацый віртуальнай тэхналогіі», агульная плошча якога складзе 9 кв.  км, плануецца ўкласці інвестыцыі на суму 50 млрд юаняў (каля 7 млрд. долараў).

Як мяркуецца, у пасёлку, дзе будуць працаваць платформы паслуг прадпрыемствам і навучання талентаў, будзе сфарміраваны інтэграваны вытворча-збытавы ланцужок для стымулявання далейшай распрацоўкі VR-дадаткаў, вырабу абсталявання, укаранення праграмнага забеспячэння і вытворчасці кантэнту.

Кітайская тэхналагічная кампанія Huawei дапаможа ў эксплуатацыі і кіраванні VR-пасёлкам, а таксама ў прадастаўленні тэхнічнай падтрымкі з дапамогай сеткі сувязі, воблачных вылічэнняў і вялікіх дадзеных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».