Вы тут

Канферэнцыя Еўразійскай Асацыяцыі ацэнкі якасці адукацыі пройдзе ў Мінску


14-15 лістапада ў беларускай сталіцы адбудзецца VIII міжнародная канферэнцыя Еўразійскай Асацыяцыі ацэнкі якасці адукацыі, якая арганізуецца сумесна з беларускім Міністэрствам адукацыі і Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі.


У  канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі з краін СНД і далёкага замежжа, а таксама супрацоўнікі вядучых міжнародных арганізацый, інстытутаў развіцця адукацыі, агенцтваў па ацэнцы якасці адукацыі і іншых адукацыйных арганізацый.

У цэнтры ўвагі будуць унутрышкольная і ўнутрыкласная ацэнка якасці адукацыі, беларускі вопыт актыўнай ацэнкі і расійскі вопыт крытэрыяльнага ацэньвання, перавагі і хібы метаду тэсціраввання. У рамках круглых сталоў і секцый будзе разглядацца ацэнка навыкаў XXI стагоддзя, а таксама якасці адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагагічных кадраў.

Практычнай задачай канферэнцыі стане выпрацоўка рэкамендацый па развіцці сістэм ацэнкі якасці адукацыі на розных узроўнях. Найбольш значныя даклады будуць уключаны ў чарговы выпуск часопіса “Якасць адукацыі ў Еўразіі”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: mfc32.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.