Вы тут

Беларусы змогуць лячыцца ў расійскім цэнтры ядзернай медыцыны


Беларусь і Расія будуць супрацоўнічаць у галіне анкалогіі. Пра гэта расказала міністр аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова, якая прыехала ў Беларусь для ўдзелу ў сумеснай калегіі профільных міністэрстваў абедзвюх краін «Неўралогія і нейрахірургія».


Фота: pixabay.com

— Нас цікавіць кірунак анкалогіі. Мы плануем супрацоўнічаць, пераходзячы да персаніфікаваных падыходаў. Гэта датычыцца і сучасных анкавакцын, і анкалітычных вірусаў, і клетачных тэхналогій, — расказала міністр. — Будзем супрацоўнічаць і ў галіне радыедыягностыкі і радыетэрапіі, пратонных тэхналогій. У Расіі мы адкрылі цэнтр ядзернай медыцыны — у Дзімітраўградзе. Там знаходзяцца чатыры самыя сучасныя ў свеце пратонныя ўстаноўкі — не толькі для дарослых, але і для дзяцей. Гэта самы магутны цэнтр у Еўропе, і ён будзе аказваць дапамогу і пацыентам з Беларусі.

Вераніка Скварцова паведаміла, што за апошнія два гады ў Расіі прайшлі лячэнне — як амбулаторнае, так і стацыянарнае — каля 55 тысяч беларусаў. У сваю чаргу, міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік паведаміў, што з пачатку года больш за 70 тысяч расіян атрымала медыцынскую дапамогу ў Беларусі.

Таксама расійскі міністр паведаміла пра падрыхтоўку сумеснага праекта ў галіне антымікробнай рэзістэнтнасці (устойлівасці мікраарганізмаў да супрацьмікробных прэпаратаў, якімі раней лячылі інфекцыю).

— Гэта праблема, якая з'яўляецца асновай экалагічнай бяспекі ва ўсім свеце. Яе трэба вырашаць і праз сельскую гаспадарку, і праз падрыхтоўку ўрачоў, і праз тлумачальную работу з насельніцтвам, і праз стварэнне новых альтэрнатыўных антыбіётыкаў, якія дзейнічаюць па іншых механізмах.

Працягваецца ўзаемадзеянне і ў галіне ствалавых клетак. Новы праект па рэгенератыўнай медыцыне стане працягам папярэдняга, які праходзіў з 2013 да 2017 года.

Вераніка Скварцова расказала, што наведвае Мінск трэці раз. Яе продкі, у прыватнасці прадзед і прабабуля, а таксама дзядуля, жылі ў Гомелі. Беларусь міністр назвала брацкай краінай не толькі з агульнай гісторыяй, але і з падобнымі сучаснымі заканамернасцямі, у прыватнасці дэмаграфічнымі. Сферамі супрацоўніцтва, дзе абедзвюм краінам удалося дасягнуць пэўных поспехаў, яна назвала зніжэнне мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, барацьбу з сацыяльнымі інфекцыямі, павелічэнне працягласці жыцця.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Дзеля агульнага здароўя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.