Вы тут

Учора пачалося датэрміновае галасаванне


Яно можа стаць асабліва актыўным, таму што на гэтым тыдні — рабочая субота. Такую думку выказала журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА перад пасяджэннем камісіі.


«Думаю, выбаршчыкі скарыстаюцца магчымасцю прагаласаваць датэрмінова, каб вызваліць адзіны выхадны. З улікам таго, што ў нас вялікая колькасць кандыдатаў, няма ніводнай безальтэрнатыўнай акругі, упэўнена, што ў выбаршчыкаў ёсць цікавасць да выбараў і яны на іх прыйдуць», — прагназуе Лідзія Ярмошына. Кіраўнік ЦВК ужо запланавала дзень, калі сама будзе галасаваць датэрмінова.

Старшыня камісіі паведаміла журналістам, што ў перадвыбарнай гонцы засталося 516 кандыдатаў. У дачыненні да трынаццаці скасаваны рашэнні аб рэгістрацыі, а трыццаць тры кандыдаты знялі свае кандыдатуры добраахвотна.

На пасяджэнні ЦВК разгледжана скарга Юрыя Мельнікава на рашэнне Віцебскай абласной выбарчай камісіі аб скасаванні рашэння аб рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты. Цэнтральная камісія адмовіла ў задавальненні скаргі.

Як паведамляе БелТА, з 11 да 18 лістапада асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Арганізавана работа аператыўных штабоў у Міністэрстве ўнутраных спраў і ва ўсіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў.

Міліцыя ўзяла ўдзел у абследаванні ўсіх выбарчых участкаў — правяралася тэхнічная ўмацаванасць, адпаведнасць мерам грамадскай бяспекі. Асаблівая ўвага ўдзелена падрыхтоўцы памяшканняў для галасавання ў месцах пазбаўлення волі.

У дзень выбараў, 17 лістапада, у рэжым павышанай гатоўнасці пяройдуць і падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На ўсіх выбарчых участках будзе дзяжурыць інжынерна-інспектарскі склад. З пункту гледжання пажарнай бяспекі ўсе ўчасткі знаходзяцца ў парадку.

Варвара Марозава

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Выбіраць ужо можна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».