Вы тут

Жыхар Віцебска выкраў з крамы 22 батоны каўбасы


У міліцыю звярнулася прадавец магазіна, якая паведаміла, што неўстаноўлены злачынец адкрыта выкраў 22 батоны каўбасы.


Праваахоўнікамі было ўстаноўлена, што злачынства здзейсніў раней судзімы жыхар абласнога цэнтра 2000 года нараджэння.

Высветлілася, што малады чалавек зайшоў у гандлёвы аб'ект каля 20 гадзін. Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, ён прайшоў да стэлажоў, на якіх знаходзіліся каўбасныя вырабы. Там падазраваны дастаў пакет і стаў складваць туды апошнія. Напакаваўшы сумку, зладзюжка адправіўся да выхаду. Калі на касе спрацавала сігналізацыя, хлопец кінуўся наўцёкі. Па дарозе ён выкінуў пакет з здабычай.

Падазраваны была затрыманы дома ў сваёй знаёмай, распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: rydo.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».