Вы тут

Паляўніцтвазнаўца выявіў факт браканьерства і захоўвання незаконнай зброі


Пільнасць праявіў работнік Клічаўскага лясгаса. На сваёй тэрыторыі ён заўважыў аўтамабіль "Фольксваген" з расійскімі нумарамі і вырашыў праверыць, што за людзі знаходзяцца ноччу ў паляўнічых угоддзях.


Пры бліжэйшым разглядзе работнік лясгаса заўважыў, што нумарны знак - не што іншае як налепка, выкарыстаная для ўтойвання сапраўднага нумара. А ў багажніку машыны ляжаць рыбалоўныя сеткі (іх аказалася 13 штук агульнай даўжынёй амаль 600 метраў). Да разбору з патэнцыяльнымі браканьерамі падключыліся інспектары аховы жывёльнага і расліннага свету.

Пасажыр і кіроўца аўто аказаліся жыхарамі Бабруйска. У Клічаўскім раёне яны спыніліся ў свайго знаёмага ў вёсцы Арліна. У яго доме праваахоўнікі выявілі незарэгістраваную стрэльбу, патроны, порах і тушку зайца. Сляды крыві і два патроны знайшлі таксама і ў аўтамабілі затрыманых. Пры гэтым ні ў аднаго з фігурантаў справы не было дазволу ці пуцёўкі на здабычу звера. Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, можна меркаваць, што кампанія займалася браканьерствам. Прававая ацэнка дзеянням кожнага з затрыманых будзе дадзена пасля правядзення праверкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: huntdown.info

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.