Вы тут

У сталіцы затрымалі мужчыну, які распыліў газавы балончык жанчынам у твар


Праваахоўнікі Маскоўскага РУУС г. Мінска ўстанавілі асобу мужчыны, які ў дачыненні да двух жанчын выкарыстаў слёзатачывы газ, а ў трэцяй скраў мабільны тэлефон.


Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне "Малінаўка". На гарачую лінію 102 звярнулася жанчына і паведаміла, што да яе падышоў невядомы мужчына, пацікавіўся колькі часу, а пасля распыліў слёзатачывы газ і збег. Праваахоўнікі неадкладна выехалі на месца здарэння. Аператыўнікі ўстанавілі, што па шляху руху зламыснік сустрэў яшчэ двух жанчын, у адносінах да адной з якіх ён таксама прымяніў газавы балончык, а ў іншай выхапіў з рук мабільны тэлефон.

Супрацоўнікі міліцыі па гарачых слядах затрымалі мужчыну. Ім аказаўся 42-гадовы непрацуючы мінчанін. Устаноўлена, што на момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У грамадзяніна быў знойдзены і канфіскаваны мабільны тэлефон, які належыць пацярпелай. Праваахоўнікам мужчына растлумачыў, што пацярпелая сама выкінула сотавы, а ён падняў яго, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінгарвыканкама.

Вядома, што мінчанін раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за забойства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: fresher.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».