Вы тут

Украінцы сярод лідараў іншых краін лепш за ўсё ставяцца да Лукашэнкі


Згодна з вынікамі апытання, украінцы сярод лідараў іншых краін лепш за ўсё ставяцца да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: 66 працэнтаў станоўча і толькі 15 працэнтаў - адмоўна. Даныя даследавання размешчаны на сайце сацыялагічнай групы "Рэйтынг", якая праводзіла апытанне, паведамляе БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

Да канцлера Германіі Ангелы Меркель станоўча ставяцца 60 працэнтаў апытаных, адмоўна - 17 працэнтаў. Да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды станоўча ставяцца 48 працэнтаў, адмоўна - 9 працэнтаў, 18 працэнтаў - не ведаюць такога палітыка. Да прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона станоўча ставяцца 39 працэнтаў, адмоўна - 17 працэнтаў, не ведаюць такога - 15 працэнтаў, не змаглі даць ацэнку - 29 працэнтаў. Да прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана станоўча ставяцца 33 працэнты, адмоўна - 11 працэнтаў, не ведаюць яго - 27 працэнтаў, не змаглі даць ацэнку - 30 працэнтаў. Да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа станоўча ставяцца 30 працэнтаў, адмоўна - 42 працэнты, не змаглі даць ацэнку - 25 працэнтаў. Да прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана станоўча ставяцца 28 працэнтаў, адмоўна - 20 працэнтаў, не ведаюць яго - 22 працэнты, не змаглі ацаніць - 30 працэнтаў.

Аўдыторыяй даследавання сталі 3 тыс. рэспандэнтаў - грамадзян Украіны ад 18 гадоў і старэйшыя. Выбарка рэпрэзентатыўная па ўзросце, полу, рэгіёнах і тыпу паселішча. Апытанне праводзілася ў фармаце інтэрв'ю з 29 кастрычніка па 4 лістапада.

Сацыялагічная група "Рэйтынг" (Rating Group Ukraine) створана ў 2008 годзе як незалежная даследчая арганізацыя, якая спецыялізуецца на правядзенні ўсіх відаў сацыялагічных даследаванняў з захаваннем міжнародных стандартаў. Штогод праводзіць каля 100 тыс. інтэрв'ю і 100 фокус-групавых даследаванняў. Кліентамі з'яўляюцца палітычныя партыі, органы ўлады, грамадскія арганізацыі, СМІ, бізнес.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».