Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра чарговы тур чэмпіянату краіны па футболе і выступленні беларускіх спартсменаў на міжнародных турнірах.


1. Хакеісты зборнай Беларусі абыгралі Латвію 3:2 і занялі першае месца на «Турніры чатырох нацый» у Ліепаі. Нагадаем, да гэтага наша зборная абыграла Францыю (4:2) і саступілa Славеніі (0:2).

Арганізатары турніру адзначылі найлепшых гульцоў спаборніцтваў па амплуа. Капітан беларускай каманды Мікалай Стасенка стаў уладальнікам спецыяльнага прыза найлепшаму абаронцу спаборніцтваў.

Тым часам юныя беларускія хакеісты занялі трэцяе месца на юніёрскім турніры ў Мінску «Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба». Перамогу святкавалі расіяне.


2. Беларускія спартсмены заваявалі 20 узнагарод (5 залатых, 8 сярэбраных і 7 бронзавых) на чэмпіянаце Еўропы па муай-тай, які прайшоў у мінскім Палацы спорту. Залатыя ўзнагароды атрымалі беларусы Мікалай Свядомскі (вагавая катэгорыя 57 кг), Данііл Ярмоленка (60 кг), Максім Пяткевіч (63,5 кг), Андрэй Кулебін (71 кг) і Дзмітрый Валент (86 кг).

У спаборніцтвах прыняло ўдзел больш за 520 спартсменаў з 26 краін.


3. Айчынныя самбісты заваявалі 11 медалёў на чэмпіянаце свету, які прайшоў у Чханджу (Рэспубліка Карэя). У апошні дзень спаборніцтваў беларуска Марыя Кандрацьева (вагавая катэгорыя звыш 80 кг) паднялася на другую прыступку п'едэстала. Кацярына Пракапенка (56 кг) і Вольга Малейка (68 кг) заваявалі бронзавыя ўзнагароды. Раней сярэбраныя медалі ў скарбонку беларускай зборнай прынеслі Таццяна Мацко (64 кг), Сцяпан Папоў (74 кг) і Анфіса Капаева (48 кг). На трэцюю прыступку п'едэстала падымаліся Марына Жарская (52 кг), Анжэла Жылінская (72 кг), Аляксей Сцепанкоў (90 кг), Андрэй Казусёнак (100 кг) і ў баявым самба Яўген Алексіевіч (82 кг).

На леташнім чэмпіянаце свету ў Бухарэсце беларускія атлеты заваявалі дванаццаць узнагарод (2 залатыя, 5 сярэбраных, 5 бронзавых).


4. Беларускія спартсмены Яўген Цуркін і Мікіта Цмыг занялі чацвёртыя месцы ў фінальных заплывах сёмага этапу Кубка свету па плаванні ў Досе. Мікіта Цмыг на дыстанцыі 100 м на спіне паказаў вынік 55,20 сек., раней на турніры ён заваяваў бронзавы медаль на дыстанцыі 200 м на спіне. Яўген Цуркін пераадолеў дыстанцыю 50 м батэрфляем за 23,88 сек.


5. Завяршыліся матчы 28-га тура чэмпіянату краіны па футболе. БАТЭ перамог у гасцях «Віцебск» 2:1 і захаваў шанцы дагнаць брэсцкае «Дынама» ў чэмпіянаце. Футбалісты брэсцкага «Дынама» згулялі ўнічыю ў гасцях у «Іслачы» — 1:1 (на фота).

Фота: БелТА

Вынікі астатніх сустрэч тура: «Шахцёр» (Салігорск) — «Славія» (Мазыр) — 5:1, «Слуцк» — «Гарадзея» — 0:0, «Гомель» — «Мінск» — 1:0, «Дынама» (Мінск) — «Дняпро» (Магілёў) — 3:0, «Энергетык-БДУ» (Мінск) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 2:1.

Становішча ў групе лідараў: «Дынама» (Брэст) —
69 ачкоў, БАТЭ — 64, «Шахцёр» — 62, «Дынама» (Мінск) — 50, «Іслач» — 46, «Тарпеда-БелАЗ» — 45. Унізе турнірнай табліцы мінскае «Тарпеда», якое датэрмінова выбыла з вышэйшай лігі, а таксама «Гомель» (23 ачкі), «Дняпро» (27), «Слуцк» (28) і «Энергетык-БДУ» (29).

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Захавалі шанц

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.