Вы тут

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Польшчай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


"Перакананы, што больш інтэнсіўныя гандлёвыя і дзелавыя сувязі, сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, супрацоўніцтва арганізацый і ўстаноў дадуць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял нашага суседства і будуць садзейнічаць умацаванню канструктыўных адносін, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Польшчай па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама ў кантэксце далейшага развіцця прагматычнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а польскім грамадзянам - міру і працвітання.

Прэв'ю: belta.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».