Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу ў мэтах пераадолення ўсіх існуючых супярэчнасцяў у Балівіі. Зыходзім з неабходнасці вырашэння сітуацыі выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны, гаворыцца на сайце Міністэрства замежных спраў.
Рознагалоссі ў балівійскім грамадстве не павінны станавіцца нагодай для супрацьпраўных дзеянняў, якія вядуць да непрадказальных наступстваў.
Выказваем падтрымку ўсім намаганням, накіраваным на аднаўленне агульнанацыянальнай згоды ў Балівіі, і спадзяемся, што ў самыя кароткія тэрміны там установяцца мір і стабільнасць.
Пацвярджаем нашу зацікаўленасць у развіцці адносін з Балівіяй як з перспектыўным партнёрам у дадзеным рэгіёне Лацінскай Амерыкі ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.
Прэв'ю: anothercitizenship.com
Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.
Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.
Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.