12 лістапада ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”, а таксама сэрвісе “Instagram” @minskbrsm стартуе сэлфі-конкурс БРСМ “#МолодежьГолосует”.
Мінская гарадская арганізацыя БРСМ прапануе маладым людзям зрабіць сэлфі на выбарчым участку ў дні датэрміновага галасавання і 17 лістапада, апублікаваць яго на сваёй старонцы “УКантакце” або акаўнце ў “Instagram” з хэштэгамі #выборы2019, #молодежьголосует, #яголосую і адзначыць афіцыйны акаўнт БРСМ Мінска @minskbrsm.
Адразу ж пасля публікацыі сэлфі карыстальнік аўтаматычна становіцца ўдзельнікам конкурсу. Ён завершыцца 17 лістапада ў 23.59.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 19 лістапада і апублікаваныя ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” ў групе “МІНСК - БРСМ | МІНСК - СТАЛІЦА МОЛАДЗІ!”
Уладальнікі дзесяці самых крэатыўных сэлфі будуць узнагароджаны памятнымі сувенірамі. Абсалютны пераможца конкурсу атрымае ў падарунак фітнес-бранзалет.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: indy100.com
Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.
Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.
Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.