Вы тут

Аперацыя «ўтылізацыя»


У верасні ў Кітаі ўтылізавана 195 тысяч маторных транспартных сродкаў, што на 8,1 працэнта  больш за аналагічны паказчык у мінулым годзе. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Міністэрства камерцыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сярод утылізаваных аўтатранспартных сродкаў былі 164 тыс. аўтамабіляў (прырост на 6,8 працэнта) і каля 30 тыс. матацыклаў (прырост на 15,2 працэнта).

Што тычыцца тыпаў згаданых транспартных сродкаў, то колькасць утылізаваных пасажырскіх аўтамабіляў склала 118 тыс. (прырост на 16 працэнтаў), утылізаваных прычэпаў - каля 6 тыс. (прырост на 122,5 працэнта), утылізаваных грузавікоў - 36 тыс. (скарачэнне на  18,6 працэнта), а спецмашын - каля 2 тыс. (скарачэнне на 18,9 працэнта).

Так, за першыя дзевяць месяцаў гэтага года  у Кітаі ўтылізавана 1,65 млн спісаных маторных транспартных сродкаў, што на 21,5 працэнта больш, чым годам раней, у тым ліку 1,39 млн аўтамабіляў (прырост на 24,4 працэнта) і каля 262 тыс. матацыклаў (прырост на 8,3 працэнта).

Прэв'ю: https://pikabu.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».