Вы тут

Прэзідэнт Балівіі абвясціў пра спробу дзяржаўнага перавароту ў краіне


Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес заявіў аб спробе дзяржаўнага перавароту пасля з'яўлення інфармацыі аб тым, што некаторыя прадстаўнікі паліцыі далучыліся да боку пратэстоўцаў, паведамляе РБК. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.


«Наша дэмакратыя знаходзіцца пад пагрозай у выніку дзяржаўнага перавароту, арганізаванага групамі, якія гатовыя да гвалту і падрываюць канстытуцыйны лад», - гаворыцца ў тэксце.

Маралес заклікаў жыхароў Балівіі захаваць «мір і жыццё, як найвышэйшыя каштоўнасці, якія пераўзышлі любыя палітычныя інтарэсы».

Раней СМІ паведамілі аб тым, што частка паліцэйскіх падтрымала пратэсты ў краіне, якія пачаліся пасля абрання Маралеса прэзідэнтам 29 кастрычніка. Тады ён набраў 47,7%, а яго бліжэйшы супернік Карлас Мэа - 36,51%. ЗША і прадстаўнікі ЕС запатрабавалі ад Балівіі правядзення другога тура прэзідэнцкіх выбараў, прыстрашыўшы не прызнаць вынікі першага. На думку Маралеса, за пратэстамі стаяць «незадаволеныя правыя сілы», якія карыстаюцца міжнароднай падтрымкай.

Прэв'ю: alchetron.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.