Вы тут

Мытнікі канфіскавалі на беларуска-польскай мяжы чатыры аўтамабілі са змененымі VIN-кодамі


Жыхары Брэсцкай і Гомельскай абласцей у кастрычніку-лістападзе бягучага года спрабавалі завезці праз пункт мытнага афармлення «Варшаўскі мост» транспартныя сродкі са змененымі VIN-кодамі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.


Пры перасячэнні мяжы аўтамабілі рухаліся па «зялёным» калідоры, прызначаным для перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання, якія не падлягаюць дэклараванню.

Падчас мытнага кантролю службовымі асобамі мытні на кузавах аўтамабіляў выяўленыя відавочныя прыкметы змянення ідэнтыфікацыйных нумароў, прадугледжаных заводам-вытворцам. Дадзеная інфармацыя пацвердзілася ў выніку экспертызы, праведзенай супрацоўнікамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

У дачыненні да грамадзян, якія ўвозілі аўтамабілі, распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Чатыры аўтамабілі 1998-2000 гадоў выпуску канфіскаваны да рашэння суда.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.