Вы тут

Крыніца на Крывінцы


Жыхаркі гарадскога пасёлка Бешанковічы Алеся Аўчыннікава і Аксана Лейчанка часта апранаюць старадаўнія мясцовыя строі, калі дэманструюць традыцыйнае народнае мастацтва на этнафальклорных фэстах і кірмашах, прадстаўляючы раённы Дом рамёстваў: Алеся — дырэктар гэтай установы, майстар па лепцы гліняных свістулек і роспісу па шкле, Аксана — майстар-метадыст па ткацтве. А іхнія святочныя строі вышытыя майстрам Аленай Пагарэльскай у 2016 годзе на ўзор жаночага адзення канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. На шчасце, яшчэ захаваліся адзінкавыя экзэмпляры ў бабуліных куфрах, у музейных запасніках.


— У такія строі местачковыя і вясковыя кабеты і дзяўчаты прыбіраліся, калі ішлі ў царкву, альбо калі танцавалі на вяселлях і вячорках, вадзілі купальскія карагоды і «жанілі Цярэшку», — кажа Алеся Аўчыннікава. — Наша майстэрня працягвае традыцыі мясцовых рамеснікаў і ўмельцаў, якія ў сваіх рукатворных работах пакінулі неацэнны скарб, у тым ліку і ў рэгіянальным жаночым адзенні. Для нас гэта — выток сапраўднай духоўнасці!

Па задуме гэтага фотапраекта, на здымку трэба паказваць і сапраўдную — чыстую, упарадкаваную і, само сабою, любімую жыхарамі крыніцу. Такой крыніцай стала «Ляснічка», якая дзень і ноч б'е з-пад крутога берага Крывінкі непадалёку ад райцэнтра. Да яе вядзе сучасная жалезная лесвіца, якая ніколечкі не парушае гармонію ціхага і ўтульнага куточка. Наадварот, прыступкі даюць уяўленне, што яны злучаюць не толькі стагоддзі, але і нашы вытокі.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».