Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Каб не расчароўвацца ў выніках сваёй дзейнасці, не спрабуйце плыць супраць вады. Хочацца вызначыцца — будзьце арыгінальныя, але сцеражыцеся залішняга эпатажу. Тыдзень надзвычай спрыяльны для творчых заняткаў, якія патрабуюць адзіноты, а вось рэкламаваць уласную персону не рэкамендуецца. Перш чым пачынаць штосьці новае, пераканайцеся, што гэта менавіта тое, што вам трэба.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вы можаце ўпэўнена прыступаць да выканання новага асабліва важнага задання. Нават не сумнявайцеся ў поспеху. Але гэта работа можа запатрабаваць поўнай самааддачы. І памятайце, што калі будзеце сумнявацца і самі сябе станоўча не ацэніце, ніхто не зверне на вас ніякай увагі. Самы час аб'явіць пра свае вартасці і заслугі на поўны голас.

БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень можа быць вельмі паспяховы, калі не будзеце настойліва рвацца ў першыя шэрагі. Рабіце ўсё ў сваім тэмпе і па сваім сцэнарыі і даможацеся рэальнага поспеху. Прычым атрымаеце менавіта тое, пра што даўно марылі. Цяпер магчымыя цуды і выкананне самых запаветных жаданняў. Будзеце адчуваць небывалы ўздым сіл, павысіцца працаздольнасць — паспрабуйце максімальна выкарыстаць гэты час.

РАК. Добры тыдзень для рэалізацыі самых смелых праектаў і ўзяцця кар'ерных вышынь. Настройвайцеся на дасягненне мэт і пераадоленне цяжкасцяў. Будзьце ўважлівыя да інфармацыі, якая паступае: магчымыя недакладнасці і скажэнні, ніякага даверу чуткам і неправераным паведамленням. Спрыяльны тыдзень для рамантычных знаёмстваў.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні даволі цяжка будзе абмяркоўваць пытанні ўзаемадзеяння з дзелавымі партнёрамі, бо з вашага або з іншага боку можа праявіцца яркае імкненне да дамінавання. Паспрабуйце ўсё ж знайсці кампраміс. У аўторак неабходна быць больш уважлівым і менш марыць. У гэты і наступныя дні ўдалымі будуць канструктыўныя дзеянні.

ДЗЕВА. Паспрабуйце прывесці эмоцыі ў парадак і не кідайцеся ў крайнасці. Варта з асаблівай увагай паставіцца да сяброў, калег і партнёраў, бо вы ўступаеце ў складаную для адносін фазу. У пачатку тыдня адкладзіце ўсе асабістыя справы і поўнасцю прысвяціце сябе рабоце. У сераду нельга хлусіць і паддавацца залішняй мітусні. Не ўхіляйцеся ад шчырых размоў.

ШАЛІ. Усе намаганні на гэтым тыдні пажадана накіраваць на захаванне раўнавагі з навакольным светам. Не варта разбураць старыя сувязі, мяняць работу або спрабаваць знайсці новае каханне. Лепш цаніць тое, што ўжо ёсць. Нешта няўлоўнае зменіцца ў пятніцу, і жыць стане значна прыемней і спакайней.

СКАРПІЁН. Пачатак тыдня — час, надзвычай спрыяльны для бізнесу. Зрэшты, вы будзеце схільныя да рамантыкі і летуценнасці. Але менавіта цяпер вашы мары маюць шанц здзейсніцца. Так што зоркі раяць верыць у лепшае — вы не расчаруецеся, наадварот, можаце чакаць прыемных сюрпрызаў, прэмій і падарункаў.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні дыктаваць правілы гульні вы будзеце самі. Хутчэй за ўсё, давядзецца даволі шмат працаваць, затое атрымаеце шчодрую грашовую кампенсацыю. Час спрыяльны для распачынання новых спраў, але гэта не значыць, што ўсё астатняе можа быць беспакарана закінута.

КАЗЯРОГ. Калі сцяна, якая стаіць перад вамі, здаецца непрыступнай, падзяліце шлях дасягнення мэты на дробныя часткі, і ўсё атрымаецца. Важна зрабіць першы крок. У пачатку тыдня варта адважыцца на рызыкоўныя ўчынкі. У сераду сустрэча са светам прыгожага можа паспрыяць творчаму ўсплёску і раскрыццю новых здольнасцяў.

ВАДАЛІЎ. Будзьце прадбачлівыя, бо нават адно неасцярожнае слова можа абярнуцца супраць вас. Паспрабуйце разгледзець за ўласнай расслабленасцю і задаволенасцю жыццём магчымыя падводныя камяні і граблі. Іх, зразумела, лепш пакінуць убаку. Сярэдзіна тыдня пагражае мітуснёй і непатрэбнымі клопатамі. У чацвер не разлічвайце на хуткае вырашэнне праблем. Нават калі ў вас шмат памочнікаў, паспрабуйце, каб стратэгія дзеянняў была распрацавана асабіста вамі.

РЫБЫ. Лекамі ад жыццёвых расчараванняў будзе поўнае паглыбленне ў любімую работу, вядома, пры наяўнасці такой. Не спрабуйце філасофстваваць — гэты занятак можа ўвесці вас у дэпрэсію. Лепш атрымліваць асалоду ад імгненных радасцяў, чым думаць пра тленнасць быцця. У адносінах з блізкімі людзьмі старайцеся быць правільна зразуметы.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Усё, што трэба ведаць пра змены ў Жыллёвым кодэксе

Усё, што трэба ведаць пра змены ў Жыллёвым кодэксе

Мы паспрабавалі адшукаць самыя вострыя вуглы новаўвядзенняў і ўявіць, як будзе працаваць гэты дакумент пачынаючы з 2020 года.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Як запрасіць чалавека, каб ён не прыйшоў, і знойдзены кашалёк.

Грамадства

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Усё, як у казцы: прыгожая зала, музыка, пачастункі. Абаяльныя людзі распавядаюць аб правільным харчаванні і рэкламуюць свой тавар...

Грамадства

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

Гэта адходы шкла, паперы, пластыку, шын, батарэек, машыннага масла...