Вы тут

Эксперты: Міленіялы будуць зарабляць менш і паміраць раней за папярэднікаў


Міленіялы, то-бок людзі, народжаныя паміж 1981 год і 1996 годам, адрозніваюцца ад папярэдняга пакалення слабым здароўем і больш высокім узроўнем смяротнасці. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты ў дакладзе, апублікаваным Blue Cross Blue Shield Association, якая аб'ядноўвае 36 амерыканскіх страхавых кампаній.


"Міленіялы сутыкаюцца з пагаршэннем стану здароўя хутчэй за прадстаўнікоў папярэдняга пакалення ў тым жа ўзросце", - гаворыцца ў публікацыі. У ліку выяўленых экспертамі праблем - гіпертанія і высокі ўзровень халестэрыну, дэпрэсія і гіперактыўнасць.

"Без ўмяшання ўзровень смяротнасці міленіялаў можа вырасці больш чым на 40 % у параўнанні з прадстаўнікамі пакалення X [народжанымі паміж 1961 i 1981 годам] у тым жа ўзросце", - кажа спецыяліст.

Гэта, на думку аўтараў дакладу, прывядзе да падвышэння выдаткаў на ахову здароўя ў будучыні. Пры самым неспрыяльным развіцці падзей міленіялы будуць траціць на мэдыцыну на 33% больш, чым папярэдняе пакаленне ў супастаўным узросце.

Слабое здароўе адаб'ецца і на укладзе міленіялаў у эканоміку: ім прыйдзецца сутыкнуцца з беспрацоўем і больш павольным павышэннем даходу. У эканамічным выражэнні гэта азначае, што ў песімістычным сцэнары праз 10 гадоў чалавек 1981 года нараджэння будзе зарабляць у сярэднім прыкладна на $4,5 тыс. менш, чым цяпер зарабляе народжаны ў 1961-м. Акрамя таго, міленіялаў чакае эканамічная няроўнасць, мяркуюць эксперты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».