Вы тут

У правінцыі Хубэй распаўсюджваюць 5G


Філіялы буйных тэлекамунікацыйных аператараў Кітая ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай) абвясцілі аб запуску на гэтай тэрыторыі камерцыйных дадаткаў 5G, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У горадзе Ухань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй, як чакаецца, будзе 10 тысяч базавых станцый 5G да канца 2019 года, заявіў кіраўнік правінцыйнага кіравання сувязі Сун Цічжу.

Кампанія China Telecom стварыла сетку 5G, якая ахоплівае аэрапорты, чыгуначныя станцыі і іншыя раёны горада, што таксама дапаможа садзейнічаць лічбавай і інтэлектуальнай трансфармацыі галін прамысловасці з выкарыстаннем тэхналогій 5G, сказаў генеральны дырэктар Хубэйскага філіяла China Telecom Лі Хунбо.

Па стане на другую дэкаду кастрычніка, Хубэйскі філіял China Mobile ўжо задзейнічаў у горадзе 1580 базавых станцый 5G, што забяспечыла ахоп сеткай універсітэтаў, транспартных вузлоў і іншых густанаселеных раёнаў, паведамілі ў філіяле.

ПРЭВ’Ю: http://russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.