Вы тут

Факультэт журналістыкі БДУ святкуе сваё 75-годдзе


Да памятнай даты падрыхтавана праграма юбілейных мерапрыемстваў, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.


Урачыстае пасяджэнне пашыранага Савета факультэта адбудзецца 12 лістапада. Яго ўдзельнікамі стануць кіраўніцтва ВНУ, члены савета і выкладчыкі факультэта. Парадак дня пасяджэння ўключае ўручэнне ўзнагарод БДУ супрацоўнікам і студэнтам журфака.

Таксама ў рамках юбілею 14 лістапада пройдзе “Дзень навукі”. У праграму ўключаны Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Журналістыка-2019”: стан, праблемы і перспектывы”, адкрытая лекцыя “Гісторыя факультэта журналістыкі ў падзеях і асобах” і семінар-трэнінг для студэнтаў па напісанні курсавых работ “Курсавая на дзясятку”.

Галоўнай падзеяй пазначаны святочны канцэрт “Журфак. Мары спраўджваюцца!“. Адбудзецца ён 15 лістапада. Юбіляраў павіншуюць кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх СМІ і профільных ведамстваў. Сярод запрошаных гасцей таксама знакамітыя выпускнікі журфака. У іх ліку ўдзельнікі розных міжнародных конкурсаў эстраднай песні, вядучыя беларускіх тэлеканалаў.

У завяршэнне юбілею 23 лістапада арганізуюць спартыўнае свята “Кубак пакаленняў журфака: выпускнікі vs. студэнты”. За першае месца пазмагаюцца чатыры каманды студэнтаў і выпускнікоў. Яны возьмуць удзел у спаборніцтвах па настольным тэнісе і баскетболе. На спартыўных пляцоўках таксама адбудзецца паказальнае выступленне групы падтрымкі факультэта “Fox_goal” і жаночай зборнай БДУ па каратэ.

На працягу юбілейнага тыдня пройдуць таксама розныя акцыі відэавіншаванняў у сацыяльных сетках "Павіншуй журфак з юбілеем!” і тэматычная выстава, прысвечаная жыццю факультэта і яго вядомых выпускнікоў “Журфак у аб'ектыве”.

Больш падрабязна са святочнымі мерапрыемствамі можна азнаёміцца ​​на сайце факультэта журналістыкі.

Факультэт журналістыкі БДУ адкрыты ў 1944 году замест спыніўшага работу ў 1941 годзе Камуністычнага інстытута журналістыкі. Сёння ў структуру факультэта ўваходзяць навучальны цэнтр камунікацыйных тэхналогій і сем кафедраў. Падрыхтоўку студэнтаў вядуць больш за 110 супрацоўнікаў, сярод якіх 6 працэнтаў дактароў і 44 працэнты кандыдатаў навук. Большасць выкладчыкаў з'яўляюцца кіраўнікамі і вядучымі спецыялістамі СМІ, службаў па сувязях з грамадскасцю і аналітычных структур.

На факультэце навучаюцца каля тысячы студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: yandex.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.