Вы тут

На кірмашы ў Слуцку — усё па-людску


Нядзеля — у Слуцку кірмашовы дзень. Па традыцыі, якая цягнецца з шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, асноўны гарадскі кірмаш віруе на пляцоўцы паміж вуліцамі Уласаўца і Млынаровай. Калісьці (і перад вайной, і ў вайну) ён быў у цэнтры горада, там, дзе цяпер гарадская плошча. Сучасныя восеньскія кірмашы праходзяць менавіта на той — колішняй — кірмашовай тэрыторыі.


У апошнія выхадныя кастрычніка ў гістарычным месцы адбыўся фінальны сёлета восеньскі кірмаш. Садаводы і вытворцы гародніны з жалем пакідалі гандлёвую пляцовачку, не да канца збыўшы свае запасы бульбы, капусты, цыбулі і морквы, мёду і рыбы, саленняў і варэнняў, бо было шмат фермераў і гаспадароў сялянскіх падворкаў. Некаторыя прыехалі з іншых раёнаў, нават з-за Прыпяці — з вёскі сапраўдных вытворцаў гародніны, Альшан Столінскага раёна.

Кірмаш — дакладны барометр гарадской эканомікі, моды, ураджаяў і неўраджаяў. На слуцкім базары, як у Адэсе, можна набыць усё. А вось тавары самабытных майстроў — бондараў, ганчароў, сталяроў, шапавалаў, лыжачнікаў, якімі слуцкі кірмаш заўсёды славіўся, — ужо не знойдзеш: гэты час мінуў. Ва ўсялякім разе, і бочкі, і гарлачыкі, і валёнкі на цяперашнім слуцкім базары бываюць надзвычай рэдка. Гэтак жа і гандаль свойскімі жывёламі — коньмі, каровамі, парсючкамі і авечкамі, — здаецца, таксама знік назаўсёды. А гэта была сапраўдная «фішка» кірмашу. І ўсё-такі трэці кірмаш — па продажы жывога тавару — ёсць, і месціцца ён непадалёк ад гарадской аўтастанцыі. Тут шчыруюць сапраўдныя спецыялісты па гадоўлі трусоў і свойскіх птушак. Гандляры збожжам і камбікармамі.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Загаловак у газеце: На кірмашы ў Слуцку — усё па-людску


Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.