Вы тут

Адкрыўся абноўлены навучальны корпус Інстытута бізнесу БДУ


Мерапрыемствы па рэканструкцыі і мадэрнізацыі будынка плошчай  3660 квадратных метраў занялі каля васьмі месяцаў. За гэты час былі праведзены работы па абнаўленні інжынернага абсталявання, уцяпленню фасада, рэабілітацыі даху, замене вокнаў і вітражоў на энергазберагальныя шклопакеты. У выніку праведзенай перапланіроўкі ў корпусе з'явіліся навучальныя аўдыторыі, камп'ютарныя класы, адміністрацыйныя і гаспадарчыя памяшканні, буфет.


Кожная з 22 навучальных аўдыторый аснашчана мультымедыйным абсталяваннем  альбо інтэрактыўнай дошкай. Акрамя таго, добраўпарадкавана 20 пакояў для размяшчэння выкладчыкаў і супрацоўнікаў. Для забеспячэння іх вучэбна-метадычнай работы набыта больш за 30 камп’ютараў.

Пры падтрымцы Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ праведзены мерапрыемствы па лічбавізацыі корпуса. Створаны чатыры камп'ютарных класа на 120 працоўных месцаў. Кабінеты аснашчаны сістэмай кандыцыянавання паветра. Усе памяшканні забяспечаны доступам у Інтэрнэт па оптавалакне і Wi-Fi. Устаноўлена неабходнае праграмнае забеспячэнне. Акрамя таго, усе тры навучальныя карпусы інстытута аб'яднаныя ў лакальную сетку: гэта дазволіць студэнтам і супрацоўнікам мець свабодны доступ да ўсіх інфармацыйных рэсурсаў БДУ. Мяркуецца, што дадзеная інфраструктура будзе спрыяць рэалізацыі праграмы па развіццю IT-адукацыі і бізнес-адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Для дзейнасці студэнцкага актыву (правядзення сустрэч, пасяджэнняў і маладзёжных мерапрыемстваў) таксама прадугледжаны асобны спецыяльна абсталяваны пакой Скарыстацца ім могуць члены ўсіх студэнцкіх арганізацый універстіэта.

У абноўленым корпусе з'явіцца і студэнцкае кафэ на 40 пасадачных месцаў, дзе будзе забяспечана паўнавартаснае гарачае харчаванне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: bsu.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.