Вы тут

У Вялікага тэатра Беларусі — новы кіраўнік


1 лістапада Уладзімір Грыдзюшка, які цягам 10 гадоў займаў пасаду генеральнага дырэктара Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, пакінуў службу ў сувязі з заканчэннем працоўнага кантракта. Ужо былы кіраўнік змясціў на афіцыйным сайце ўстановы адкрыты ліст да калектыву, гледачоў і партнёраў, у якім, у прыватнасці, падзякаваў за тое, што «разам мы фарміравалі калектыў прафесіяналаў, рэалізоўвалі буйныя міжнародныя і нацыянальныя праекты, ставілі на сцэне шэдэўры опернага і балетнага мастацтва і паспяхова ўвасаблялі ў жыццё розныя творчыя і сацыяльныя ідэі».


Фота БЕЛТА

У тэатры ўдакладняюць: за час знаходжання Уладзіміра Грыдзюшкі на пасадзе галоўнага дырэктара было зроблена больш за 60 новых пастановак, якія беларускія артысты паказалі не толькі ў сталіцы і рэгіёнах Беларусі, але і ў дзясятках краін свету, ад Германіі да Мексікі і Кітая. Па ініцыятыве былога дырэктара былі заснаваны Міжнародны Калядны оперны форум і конкурс вакалістаў, праект «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», Навагодні баль і «Балетнае лета з Вялікім».

5 лістапада ў тэатр прыйшоў новы кіраўнік — Аляксандр Пятровіч. Яго прадставіў калектыву міністр культуры Юрый Бондар. Аляксандр Пятровіч, які з 2010 года ўзначальваў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, паабяцаў неўзабаве прадставіць канцэпцыю развіцця Вялікага тэатра, у прыватнасці, стварэння нацыянальнага рэпертуару, выхавання ўласных кадраў і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.