Вы тут

У БДУ вынайдзены метад ацэнкі якасці дарожнага пакрыцця


Аўтарамі навацыі выступілі супрацоўнікі Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А.Н. Сеўчанкі БДУ вядучы навуковы супрацоўнік Іван Чарнабай, старшы навуковы супрацоўнік Аляксандр Хадасевіч і загадчык лабараторыі інфармацыйна-вымяральных сістэм Анатоль Раманаў.


Як паведамляе прэс-служба БДУ, новы перспектыўны геарадарнаакустычны метад і апаратурны комплекс прызначаны для экспрэс-маніторынгу якасці пакрыццяў пры будаўніцтве і эксплуатацыі аўтамабільных дарог. Аналагаў інавацыйнай прапановы ў нашай краіне і за мяжой няма. У цяперашні час у Беларусі якасць асфальтабетону вызначаецца шляхам здабывання фрагментаў дарожнага пакрыцця для наступнага іх аналізу ў лабараторыі, які праводзіцца на працягу некалькіх дзён.

Геарадарнаакустычны метад дазваляе бескантактава ацаніць дарожнае палатно, не пашкоджваючы яго цэласнасці. Перавага распрацоўкі складаецца таксама ў аператыўным вызначэнні трываласці, неаднастайнасці, схаваных парушэннях кожнага пласта. Апаратура складаецца з антэннага, вымяральнага блокаў і праграмнага забеспячэння.

Апрабацыя метаду праведзена на аўтамабільных дарогах Беларусі і правінцыі Хэнань (Кітай).

У бліжэйшы час плануецца выкарыстоўваць новую тэхналогію і абсталяванне падчас дарожнага будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамагістраляў Беларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».