Вы тут

Дажджліва і цёпла. На гэтым тыдні будзе на 4—7 градусаў вышэй за норму


Не па сезоне грыбное надвор'е прыйшло да нас у першую дэкаду лістапада. На гэтым тыдні ў нашай краіне надвор'е будзе сапраўды цёплае. Самая высокая тэмпература паветра была ў панядзелак (да 18—19 цяпла). Хоць у далейшым стане крыху халадней, тым не менш тэмпературны рэжым будзе значна вышэйшы за кліматычную норму, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра з раніцы пад уплывам франтальнага падзелу на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да 12 градусаў, удзень будзе ад плюс 7 градусаў па паўночным захадзе да 17 цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

У чацвер, 7 лістапада, надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халаднейшым паветры, у паўночнай частцы нашай краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Месцамі, пераважна па поўначы рэгіёна, пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы там магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 7 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад плюс 4 градусаў па поўначы да 12 цяпла па паўднёвай палове краіны.

У ноч на пятніцу кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах краіны. Удзень з ростам атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 цяпла, па паўночным усходзе пры праясненнях паветра панізіцца да нуля — мінус 3 градусаў. Удзень будзе ад 5 да 12 градусаў з плюсам.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у суботу месцамі, пераважна па заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай дзе-нідзе чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 7 цяпла. Удзень будзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, па поўдні — да 14 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».