Вы тут

Актуальныя праблемы сучаснай сям’і абмяркуюць на канферэнцыі ў БДПУ


5 лістапада ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сацыяльная і псіхолага-педагагічная падтрымка бацькоўства: вопыт, праблемы, перспектывы”.


Удзел у ёй прымуць больш за 80 навукоўцаў: спецыялісты-практыкі з Беларусі, Германіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Польшчы, Расіі, Сінгапура і Узбекістана. У рамках канферэнцыі прадугледжана работа секцый "Актуальныя праблемы сучаснай сям'і. Асноўныя напрамкі дапамогі і падтрымкі бацькоўства”, “Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне фарміравання каштоўнасных адносін да сям'і і гатоўнасці моладзі да сямейнага жыцця”, “Падрыхтоўка педагогаў да ўзаемадзеяння з сям'ёй ва ўмовах інавацыйна-адукацыйнага асяроддзя педагагічнага універсітэта". Таксама пройдуць семінар-практыкум “Узаемадзеянне спецыялістаў сацыяльнай, псіхолага-педагагічнай і медыцынскіх сфер у падтрымцы бацькоўства” і майстар-клас “Кейс-тэхналогія ў прафесійнай падрыхтоўцы сямейных псіхолагаў”.

У пленарнай частцы выступяць протаіерэй Фёдар Поўны, дырэктар сацыяльна-асветніцкай установы “Бацькоўства”, старшыня праўлення “Савета бацькоў” г. Мінска - Аляксандр Вялічка, віцэ-прэзідэнт Евангелічнай вышэйшай школы прыкладных навук г. Нюрнберга, доктар філасофскіх навук, прафесар  Хелена Ігнацы. Хелена Ігнацы, у прыватнасці, раскажа пра асаблівасці сямейнай апекі ў Германіі.

Канферэнцыя "Сацыяльная і псіхолага-педагагічная падтрымка бацькоўства: вопыт, праблемы, перспектывы" пройдзе па адрасе: г. Мінск, вуліцы Савецкая, 18 (навучальны корпус  № 2, аўд. 482). Пачатак у 10.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.