Вы тут

Суд у Брэсце прысудзіў расіянку, якая перавозіла экстазі і гашыш, да 17 гадоў калоніі


У судзе Брэсцкага раёна сёння абвясцілі прысуд расіянцы, якая перавозіла праз мяжу найбуйнейшую за апошнія 25 гадоў партыю псіхатропаў і наркотыкаў, паведамляе БЕЛТА.


Абвінавачанай па крымінальнай справе праходзіла непрацуючая і раней не судзімая 38-гадовая жыхарка Масквы. Жанчына была затрыманая 2 мая ў пункце пропуску "Дамачава". Расіянка выязджала з Польшчы на ​​аўтамабілі Chrysler па чырвоным калідоры, прадставіўшы да дэкларавання электрасамакат і падлогавы кандыцыянер. Аднак пры аглядзе аўтамабіля з выкарыстаннем інспекцыйна-надгляднага комплексу мытнікі выявілі схаваны ад кантролю тавар.

Сумесна з супрацоўнікамі памежнай службы ў салоне і багажніку аўто былі выяўленыя спецыяльна зробленыя тайнікі. З канструктыўных адсекаў былі вынятыя 100 палімерных упаковак агульнай вагой больш за 100 кг, у якіх знаходзіліся крышталічнае рэчыва бэжавага колеру, а таксама тры палімерныя брыкеты са спрэсаваным рэчывам карычневага колеру вагой каля 550 г. Хімічная экспертыза вызначыла, што канфіскаваны парашок з'яўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам МДМА (экстазі) і небяспечным наркатычным сродкам гашыш. Гэта самая буйная партыя псіхатропных рэчываў, выяўленых на беларуска-польскай мяжы за апошнія 25 гадоў.

Суд прызнаў расіянку вінаватай у захоўванні, перавозцы, а таксама перамяшчэнні праз мытную мяжу наркатычных сродкаў і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, гэта значыць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.328 і ч.2 ст.328-1 КК. Па сукупнасці злачынстваў ёй прызначана пакаранне ў выглядзе 17 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ва ўстаноўлены тэрмін.

Прэв'ю: textman.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?