Вы тут

Ці будзе абмежаванне 50 км/г для аўто ў горадзе?


Нельга сказаць, што агучаная адносна нядаўна прапанова знізіць дазволеную хуткасць руху ў населеных пунктах краіны да 50 кіламетраў у гадзіну падзяліла грамадства на два лагеры. Але тэма актыўна дыскутуецца ў асяроддзі кіроўцаў. Выказваюцца розныя пункты погляду.


Сваёй кампетэнтнай думкай на гэты конт падзяліўся прадстаўнік ДАІ краіны ў час работы канферэнцыі па выніках «Еўрапейскага тыдня мабільнасці — 2019», прысвечанага стварэнню бяспечных пешых і веласіпедных маршрутаў у вялікіх і малых гарадах. Паводле слоў начальніка аддзела арганізацыі дарожнага руху і дарожнай інспекцыі УДАІ МУС Беларусі Дзмітрыя Навоя, у яго калег ёсць разуменне таго, што сёння зрабіць 50 км/г на той вулічна-дарожнай сетцы, якая ў асноўным склалася яшчэ пры Савецкім Саюзе, вельмі складана.

Нават калі ўявіць, што ў Мінску ў гадзіну пік дазволяць аўтамабілям рухацца з хуткасцю аж 100 км/г, рэальная сярэдняя хуткасць будзе ўсё роўна ў межах 12—18 кіламетраў у гадзіну. Пробкі, заторы, святлафоры... Цяпер рыхтуюцца прапановы па структурызацыі ў краіне вулічна-дарожнай сеткі, якія ўлічваюць усе абставіны і ўмовы руху. Мяркуецца на асобных дарогах і вуліцах дазволіць рухацца з хуткасцю 70, 50 і 30 кіламетраў у гадзіну. Там, дзе дазволяць 50 км/г, прыярытэт будзе за змешаным трафікам: гарадскім грамадскім транспартам, веласіпедамі. На трасах з абмежаваннем 30 км/г аўтамабіль будзе на апошнім месцы: прыярытэт — за веласіпедамі.

Дарэчы, на думку Дзмітрыя Навоя, узнікае шмат аб'ектыўных цяжкасцяў і праблем па арганізацыі правільнага веласіпеднага руху. Гэтая работа вядзецца з улікам найлепшага міжнароднага досведу — напрыклад, па стварэнні веласіпедных пераездаў цераз дарогі. Таксама запланаваны сустрэчы УДАІ МУС з прадстаўнікамі веласіпеднай супольнасці Мінска, іншых гарадоў. А на пытанне, ці будзе 50 кіламетраў у гадзіну, прадстаўнік ДАІ параіў пачакаць канчатковага рашэння.

Леанід Тугарын

Загаловак у газеце: 50 кіламетраў у гадзіну

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Калейдаскоп

«Звязда» пабывала на здымках «Талента краіны»

«Звязда» пабывала на здымках «Талента краіны»

Ужо ў гэту суботу на АНТ вялікая прэм'ера.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.