Вы тут

Вопыт дзейнасці педагагічных класаў абмяркуюць у рамках сімпозіуму ў БДПУ


З 4 па 21 лістапада ў БДПУ будзе праходзіць міжнародны навуковы сімпозіум “Бесперапынная педагагічная адукацыя — гарант будучыні”, прымеркаваны да 105-годдзя ўніверсітэта. У яго рамках у вядучай педагагічнай ВНУ краіны пройдуць 14 міжнародных навукова-практычных канферэнцый.


У поле зроку навукоўцаў будуць пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў дашкольнай,  агульнай сярэдняй, спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі, мастацкага выхавання і дадатковай адукацыі, а таксама спецыялістаў сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай падтрымкі. Акрамя таго, на сімпозіуме будзе абагульнены вопыт працы профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці, якія дзейнічаюць у  Беларусі і за мяжой, вызначаны перспектывы педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзельнікамі сімпозіума стануць звыш 1000 навукоўцаў з устаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых інстытутаў з 24 краін — Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Германіі, Ірана, Ірландыі, Італіі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Лівіі, Літвы, Мексікі, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі , Сінгапура, Славеніі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Францыі і Швецыі. У канферэнцыі таксама прымуць удзел прадстаўнікі адміністрацый і педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх адкрыты педагагічныя класы, навучэнцы педкласаў, спецыялісты аддзелаў і ўпраўленняў адукацыі, якія курыруюць арганізацыю профільнай педагагічнай падрыхтоўкі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

З праграмай сімпозіума можна пазнаёміцца па спасылцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На што пры апрацоўцы персанальных даных скардзяцца беларусы

На што пры апрацоўцы персанальных даных скардзяцца беларусы

Відэаназіранне, празмерныя запыты, публічнае распаўсюджванне.