Вы тут

Суседскія спрэчкі, развіццё гарадской інфраструктуры, сямейныя праблемы


На прыём да намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя Кунцэвіча ў Пружанах запісаліся 22 чалавекі. Многія наведвальнікі прыйшлі з прычыны таго, што не згодныя з рашэннямі судоў розных інстанцый. І гэта самыя цяжкія справы нават для выслухоўвання.


Чалавек не верыць у вінаватасць свайго блізкага. Але ж прысуд можа вынесці толькі суд. Атрымліваецца замкнёнае кола. Калі пройдзены судовыя інстанцыі, толькі Генеральная пракуратура можа яшчэ раз правесці праверку, што і будзе зроблена ў адносінах да асобных спраў пружанскіх заяўнікаў.

Прыватнае прадпрыемства «БелАгароднінаМікс» стала банкрутам. Людзі за доўгі час не атрымалі зарплату. Да Андрэя Кунцэвіча прыйшлі тры былыя работнікі названай арганізацыі. Пытанне разглядаў эканамічны суд. Справа цягнецца ажно пяць гадоў. У грамадзян ёсць рашэнне аб спагнанні грошай з заснавальніка фірмы. Рашэнне ёсць, а грошай няма. Тут вельмі цяжка нешта змяніць. Застаецца спадзявацца, што рашэнне ўсё ж будзе выканана.

Адна з заяўніц выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей. Доўг па аліментах ад былога мужа складае больш за 8600 рублёў. Яна лічыць, што прымушаць працаваць яго павінны судовыя выканаўцы. Але ж яго ўжо не раз уладкоўвалі, ён нідзе не затрымліваецца. Андрэй Кунцэвіч папрасіў РАУС яшчэ раз вярнуцца да гэтай праблемы.

Прыйшлі на прыём таксама дзве пенсіянеркі, якія скардзіліся адна на адну. Жанчыны маюць па суседстве дамы, і гадамі цягнецца іх узаемная непрыязнасць. Яны пішуць скаргі, звяртаюцца ў суды, ходзяць у выканкам і розныя службы. На прыёме кожная з іх абвінавачвала другую ў хлусні і паклёпах. Самыя розныя службы бывалі ў іх па шмат разоў, але канца гэтай гісторыі не відно, жанчыны не чуюць адна адну. Адна з іх з крыўдай успомніла чарговага работніка міліцыі, які быў уцягнуты ў разбор справы. Яна патрабавала пакараць апанентку, а ён сказаў: «Бог пакарае». І гэта быў, відаць, найлепшы адказ у такой сітуацыі. Бо, на жаль, ледзь не на кожным прыёме бываюць заяўнікі, якія дзеляць з суседзямі метр зямлі, садовыя дрэвы альбо нават магчымасць хадзіць па агульнай дарозе, пры гэтым бачаць толькі свой інтарэс.

Былі на прыёме людзі, якія ўзнімалі пытанне пешаходных дарожак у горадзе, стварэння прытулку для жывёл, запазычанасці па аліментах, выкарыстання чэкаў «Жыллё». Прагучалі прапановы па развіцці веласіпеднага руху ў Пружанах, паляпшэнні асвятлення вуліц.

— Як паказваюць сацыялагічныя зрэзы, выязныя прыёмы грамадзян з'яўляюцца адной з самых дзейсных і запатрабаваных грамадзянамі формаў работы. Яны дазваляюць Адміністрацыі Прэзідэнта бачыць сітуацыю на месцах, аператыўна прымаць рашэнні, — адзначыў у размове з журналістамі Андрэй Кунцэвіч. — Калі чалавек ідзе на прыём, яму гэтае пытанне баліць. Часам важным выглядае выслухаць, даць параду, накіраваць у патрэбную інстанцыю.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

Магілёўская вобласць ушанавала лідараў уборачнай кампаніі

У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».