Вы тут

Топ-100 буйных акцыянерных таварыстваў працуюць устойліва


Пра гэта паведаміў учора першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на «Кастрычніцкім эканамічным форуме»

Ён заявіў, што праграма рэформаў, якую наша краіна рыхтуе разам з Сусветным банкам, знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, але прасіць фінансавай падтрымкі МВФ для яе рэалізацыі пакуль не плануецца.


— Пэўныя рэчы, якія там закладзеныя, мы ўжо пачынаем рэалізоўваць. І некаторыя з іх не патрабуюць вялікіх укладанняў. У нас ёсць выразны план, і мы пачынаем яго рэалізоўваць, — падкрэсліў Аляксандр Турчын. Падымаючы пытанне пра лёс праблемных дзяржаўных прадпрыемстваў і іх выжывання ва ўмовах скарачэння дзяржпадтрымкі, першы віцэ-прэм'ер расказаў, што цяпер ідзе размеркаванне іх па катэгорыях на тых, хто працуе ўстойліва, і на тых, хто мае патрэбу ў рэструктурызацыі даўгоў.

Паводле ацэнкі спецыяліста, з першай сотні найбуйнейшых акцыянерных таварыстваў з перавагай дзяржаўнай долі ўсе прадпрыемствы сёння здольныя працаваць у рыначных умовах. Там выбудоўваецца сістэма карпаратыўнага кіравання.

— На мой суб'ектыўны погляд, там няма прадпрыемстваў, якія трэба закрываць. Ёсць тыя, якія працуюць самастойна, камусьці трэба падставіць плячо — і яны пойдуць далей. Падкрэсліваю, гаворка не ідзе аб новай дзяржпадтрымцы. Важна, каб ва ўсіх было дакладнае разуменне гэтага. Магчыма, дзесьці будзе рэструктурызацыя запазычанасці. Але ніякіх новых выдзяленняў грошай не будзе.

Што датычыцца сістэмы сацыяльнай падтрымкі, то на люты наступнага года намечана распрацоўка новага закона аб занятасці. «Пэўныя рашэнні мы паспрабуем імплементаваць у гэтым дакуменце, у тым ліку нашы прапановы па падтрымцы грамадзян, якія апынуліся ў складанай сітуацыі, звязанай з работай», — сказаў Аляксандр Турчын. Самым балючымі ў рамках рэалізацыі праграмы з Сусветным банкам павінны стаць пытанні аплаты камунальных паслуг насельніцтвам. Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што выхад на 100 % аплаты ацяплення, напрыклад, запланаваны толькі на 2026 год. «Да гэтага пытання трэба падыходзіць асцярожней за ўсё, улічваць, як яно ўспрымаецца насельніцтвам», — адзначыў ён.

Акрамя гэтага, у сваім выступленні першы намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што пытанні танных вуглевадародаў перастаюць быць крытычнымі для выжывання эканомікі.

«Мы ў цэнтр усёй эканамічнай палітыкі ставілі пытанні барацьбы за танныя нафту і газ, і гэта было натуральна. Цяпер мы бачым, што не толькі для развіцця, але і нават для выжывання эканомікі гэтыя пытанні перастаюць быць крытычнымі. Развіццё тэхналогій павольна, але няўхільна адводзіць ролю вуглевадародаў з першага плана на другі», — сказаў Аляксандр Турчын.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: neuezeiten.rusverlag.de

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».