Вы тут

Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць у інфраструктурных праектах Бангладэш


Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Бангладэш Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Народнай Рэспублікі Бангладэш у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Сайфулам Хокам, які завяршае дыпламатычную місію ў Беларусі.


Краіны маюць добрыя перспектывы для пашырэння супрацоўніцтва, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. «Нам неабходна ў большай ступені сканцэнтраваць увагу на інфраструктурных аб'ектах. Гэта праекты ў галіне транспарту, у тым ліку чыгуначнага, і электраэнергетыкі», — прыводзіць яго словы прэс-служба верхняй палаты парламента.

Бангладэш рэалізуе буйны праект па будаўніцтве ўласнай атамнай электрастанцыі. Работы вядуцца з прыцягненнем беларускіх спецыялістаў. Тут таксама ёсць рэзервы для развіцця партнёрства, дадаў старшыня Савета Рэспублікі.

Ён таксама звярнуў увагу на станоўчую дынаміку развіцця беларускага экспарту ў гэтую краіну. «Калі казаць пра задачы, якія нам удалося вырашыць, то перш за ўсё трэба сказаць аб тым, што наладжаны экспарт беларускай тэхнікі ў Бангладэш: мы ўжо маем кантракты на 50 мільёнаў долараў, амаль падрыхтаваныя дакументы яшчэ на 17 мільёнаў. Акрамя таго, у рабоце знаходзяцца новыя экспартныя кантракты амаль на 100 мільёнаў долараў ЗША», — удакладніў Міхаіл Мясніковіч. Пры гэтым створаны беларускія сэрвісныя цэнтры ў Бангладэш, працуе фінансавая сістэма падтрымкі беларускага экспарту. На ўстойлівай аснове ў гэтую краіну ажыццяўляюцца экспартныя пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў.

Адначасова расце і імпарт з Бангладэш. «Мы гатовыя імпартаваць яшчэ больш, больш актыўна працаваць па такіх таварных пазіцыях, як скураныя вырабы і загатоўкі, тавары для дывановай прамысловасці», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

У цэлым ён падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Бангладэш склаліся добрыя і даверныя адносіны, дынамічна развіваюцца палітычныя, эканамічныя і гуманітарныя сувязі. Падчас перагавораў разгледжаны пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы адукацыі і навукі. Размова таксама ішла аб падрыхтоўцы візіту ў Беларусь Прэзідэнта Бангладэш, які запланаваны налета.

Амбасадар падзякаваў Міхаілу Мясніковічу за прапановы і ініцыятывы і выказаў упэўненасць у далейшым умацаванні двухбаковых адносін паміж краінамі. Ён таксама пазначыў перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе, сярод якіх — механізацыя сельскай гаспадаркі, селекцыя і іншыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.