Сёння, у свой шосты дзень нараджэння, тэлеканал «Беларусь 5» сумесна з Беларускай федэрацыяй гандбола i гандбольным клубам «СКА-Мiнск» правядуць традыцыйны турнiр «Кубак пятага канала». Сёлета галоўны прыз разыграюць легендарныя гандбалiсты i славутасцi з Беларускага тэлебачання.
— Гэта будзе трэцi па лiку розыгрыш Кубка, — расказвае галоўны дырэктар тэлеканала «Беларусь 5» Павел Булацкi. — Мiнулыя турнiры праводзiлiся па футболе i баскетболе. А ў гэтым сезоне мы вырашылi правесцi спаборнiцтва па адным з самых папулярных гульнявых вiдаў спорту — гандболе. У турнiры ўжо пацвердзiлi свой удзел легендарныя беларускiя спартсмены — Андрэй Барбашынскi, Канстанцiн Шаравараў, Андрэй Крайноў i многiя iншыя майстры. На чале сталiчных «армейцаў» будзе Аляксандр Каршакевiч. Таксама цэлую россып «зорак» прывязе каманда ветэранаў БГК iмя А. П. Мяшкова — «Брэсцкi рэгiён».
Такiм чынам, у турнiры возьмуць удзел чатыры каманды. Кампанiю камандзе тэлеканала «Беларусь 5», у складзе якой мы ўбачым не толькi зорак айчыннай спартыўнай журналiстыкi, але i праслаўленых гандбольных майстроў, складуць зборная Беларускай федэрацыi гандбола, дружыны славутых ветэранаў сталiчнага СКА i брэсцкага БГК.
А падтрымаць сваiх фаварытаў балельшчыкi пры жаданнi змогуць сёння, 1 лiстапада, у Доме гандбола (Мiнск, вулiца Бурдзейнага, 47). Пачатак гульнi ў 16.00, уваход вольны.
Прэв'ю: wrestlingua.com
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».