Вы тут

На «Беларусь 1» адбудзецца прэм'ера новага кулiнарнага шоу


З найблiжэйшай суботы, 2 лiстапада, на «першай кнопцы» адбудзецца прэм'ера новага кулiнарнага шоу. На «Кухнi жыцця» навучаць гатаваць здаровую i карысную ежу не толькi гледачоў, але i вядомых спартсменаў, артыстаў i тэлевядучых.


Фо­та прэс-служ­бы Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­нii.

«Кухня жыцця» — не толькi кулiнарны праект, але i падручнiк па культуры харчавання, эпiграфам да якога могуць стаць словы. «Мы — гэта тое, што мы ядзiм». Такой думкi прытрымлiваюцца i вядучыя праграмы Аляксандр Яраслаўцаў i Святлана Кашыцкая, якая з'яўляецца ўрачом-дыетолагам i фiтнес-трэнерам i дапамагла прыйсцi ў жаданую форму не адной славутасцi.

Гасцямi на тэлевiзiйнай кухнi стануць Вольга Барабаншчыкава, Аляксей Ягудзiн, Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Iна Афанасьева, Аляксей Талай i многiя iншыя. Для iх вядучыя падабралi пытаннi «на дэсерт», якiя раскрыюць медыйных асоб з новага боку. У прэм'ерным выпуску праграмы адказваць на пытаннi i гатаваць здаровую ежу будзе вядучы праектаў Белтэлерадыёкампанii «Добрай ранiцы, Беларусь!», «Макаёнка, 9» Яўген Перлiн.

«Кухня жыцця» складаецца з цiкавых рубрык — напрыклад, «Халадзiльны рэвiзор» раскажа, чым запоўнiць лядоўню i з якiмi прадуктамi лепш назаўсёды развiтацца, «АБВГДэйка» пазнаёмiць дзяцей з карыснымi ўласцiвасцямi прадуктаў i падкажа, дзе i якi вiтамiн шукаць. А вось «У чым фiшка?» — спадарожнiк кулiнараў-аматараў у свеце лайфхакаў на кухнi.

Таму не прапусцiце прэм'ерны выпуск на «Беларусь 1» 2 лiстапада ў 15.45.


Пяць пытанняў для вядучай «Кухнi жыцця» Святланы Кашыцкай:

1. Здаровы лад жыцця пачынаецца... — З харчавання. Наш знешнi выгляд, стан валасоў, скуры i любыя захворваннi — усё гэта пачынаецца з харчавання.

2. Я нiколi не зайду на кухню... — Калi яна не прыбраная, бо люблю гатаваць у чысцiнi.

3. Мая любiмая страва, што вяртае мяне ўспамiнамi ў дзяцiнства... — Макарона з сасiскай i бананы, якiя мы куплялi некалi зялёнымi i клалi ў тумбачку, каб яны даспявалi. Магчыма, таму я цяпер люблю гатаваць пасту, бо ведаю, што такая страва дае больш карысцi.

4. Перакус, якi парэкамендую... — Садавiна i арэхi. Я люблю, каб перакус быў зручны. Таму i назвала арэхi — гэта найкарыснейшы прадукт для мозга i нервовай сiстэмы. I садавiну, бо 90 працэнтаў людзей не спажывае патрэбную колькасць правiльных вугляводаў i нават не здагадваецца пра тое, а ў вынiку такога недахопу i з'яўляюцца лiшнiя кiлаграмы.

5. Якой цаны не вартая iдэальная знешнасць? — Не трэба дзеля прыгажосцi шкодзiць свайму здароўю. Бо жыць можна як заўгодна, але лепш, калi жывеш з энергiяй, з задавальненнем i якасна.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».