Вы тут

Стаж работы ў бюджэтнай сферы будзе вылічацца па-новаму


З 1 студзеня 2020 года работнікам бюджэтнай сферы ў працоўны стаж, ад якога залежыць надбаўка за стаж, будуць залічвацца толькі перыяды работы ў бюджэтных арганізацыях. Але калі вы працавалі раней у камерцыйнай структуры, непакоіцца няма прычыны. Ваша зарплата пры гэтым не павінна зменшыцца. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч на анлайн-канферэнцыі, прысвечанай пытанням удасканалення сістэмы аплаты працы ў бюджэтнай сферы.


На гэты момант у стаж работы па спецыяльнасці па рашэнні наймальніка залічваюцца перыяды работы ў арганізацыях незалежна ад іх формаў уласнасці, калі характар работы, якая выконвалася, быў аналагічны рабоце, якая выконваецца ў бюджэтнай арганізацыі. Тым не менш заработная плата работнікаў з 1 студзеня наступнага года, па словах Андрэя Лабовіча, зменшыцца не можа, бо ў адпаведнасці з пунктам 12 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 № 27 зніжэнне памераў налічанай заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый (без прэміі), якія дзейнічалі на момант увядзення новых умоў аплаты працы, не дапускаецца.

Такім чынам, магчымае зніжэнне памераў асобных выплат (напрыклад, надбаўкі за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях у параўнанні з павышэннем тарыфнага акладу за работу па спецыяльнасці) павінна быць кампенсавана іншымі стымулюючымі (кампенсуючымі) выплатамі, якія будуць устанаўлівацца на падставе нарматыўных прававых актаў адпаведных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Святлана Бусько

Прэв'ю: russiajob.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».