Вы тут

БДУ і Белтэлерадыёкампанія запусцілі праект «Не вучы вучонага»


Пад такой назвай БДУ і Белтэлерадыёкампанія запусцілі сумесны праект. Ён арыентаваны на школьнікаў і мае на мэце папулярызацыю навукі сярод моладзі, а таксама дзейнасць маладых вучоных БДУ.


Як расказалі ў прэс-службе ВНУ, кожны выпуск прысвечаны адной з навуковых сфер, ахопліваючы гуманітарныя і прыродазнаўчыя дысцыпліны. Героі сюжэтаў — таленавітыя дзеці і маладыя вучоныя БДУ, якія спецыялізуюцца на канкрэтным прадмеце.

Падчас баталій героям трэба не толькі прадэманстраваць веды, але і паказаць кемлівасць і нестандартнасць рашэння прапанаванага задання. Пераможцу ў гэтым спаборніцтве вызначыць глядач шляхам адкрытага галасавання ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Унікальнасць праекта заключаецца ў аўтарскім складзе. Ініцыятыва, канцэпцыя і рэалізацыя праекта цалкам належаць студэнтам БДУ — трэцякурсніцам факультэта журналістыкі Ганне Гукіш і Дар'і Куксе. Кіраўніком праектнага маладзёжнага калектыву выступіла загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Алеся Кузьмінава.

Тэматычная рубрыка выходзіць штотыдзень на тэлеканале «Беларусь 2» па серадах у 15.45 у рамках інтэрактыўнай маладзёжнай праграмы «Пін_код».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: viaov.ru

Загаловак у газеце: «Не вучы вучонага»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».